Таццяна Севярынец мае намер падаць у суд на супрацоўнікаў КДБ

У скарзе яна пазначае, што двое грамадзянаў, якія не прадставіліся, затрымалі яе за гадзіну да адыходу цягніка "Мінск-Варшава" і суправадзілі на допыт у КДБ. Там ёй давялося адказваць на пытанні наконт падзеяў 19 снежня, а апроч таго ў яе забралі пашпарт, што не дазволіла нават вярнуць грошы за пратэрмінаваны квіток на цягнік.

Пашпарт Таццяне вярнулі толькі сёння, аднак яна мае намер абскардзіць дзеянні праваахоўнікаў не толькі ў пракуратуры, але і ў судзе, паведамляе Радыё "Свабода".