Тысячы венесуэльцаў прайшлі за труной Чавеса (фота)

Працэсія з труной Чавеса прайшла да Ваеннай акадэміі. Там цела памерлага лідара будзе знаходзіцца да пятніцы, калі адбудуцца дзяржаўныя пахаванні, перадае ВВС.

Па меры таго, як працэсія з труной Чавеса рухалася па вуліцах Каракаса, венесуэльскія тэлеканалы паказвалі кранальныя сцэны. Людзі рыдалі, выкрыкваючы імя Чавеса. Шмат хто з іх апрануты ў чырвоныя майкі, людзі трымалі ў руках фатаграфіі з Чавесам.

Нікалас Мадура, які лічыцца пераемнікам Чавеса, будзе выконваць абавязкі прэзідэнта да новых выбараў. Паводле закону, яны павінны адбыцца на працягу 30 дзён. Чакаецца, што барацьба за прэзідэнцкае крэсла на выбарах разгорнецца паміж Нікаласам Мадура і лідарам венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылесам. Нагадаем, што Капрылес прайграў Чавесу на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах.

 

Фота — Reuters