У аварыі загінуў адзін з трэнераў ХК "Юнацтва"

Як паведамляе БелаПАН, 38-гадовы трэнер-адміністратар хакейнага клуба Андрэй Забава ехаў на ровары. На дарозе яго збіла аўтамашына "Опель". Ёй кіраваў непрацуючы мінчук у нецвярозым выглядзе. Да таго ж аўтаўладальнік быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы яшчэ ў лістападзе 2010 года.