У Аўстрыі мужчына 40 гадоў трымаў у заложніках сваіх дачок
Ім удалося ўцячы ад бацькі ў траўні. Падрабязнасці справы сталі вядомыя толькі зараз.
Па дадзеных следства, мужчына пачаў здзекі над дочкамі, калі адной з іх было 12, а другой - чатыры гады. Усе трое жылі ў вёсцы Санкт-Петэр-ам-Харт, непадалёк ад горада Браунау на поўначы Аўстрыі, паведамляе ВВС. Крымінальная справа была ўзбуджаная ў траўні, пасля таго, як яго дочкам удалося збегчы. Адна з іх збіла бацьку з ног калі ён зноў спрабаваў яе згвалтаваць. Жанчынам цяпер 45 і 53 гады. Яны абедзве маюць затрымкі разумовага развіцця.
Гэта не першы такі выпадак у Аўстрыі. У 2009 годзе паліцыя затрымала Ёзэфа Фрытцля, які гвалтаваў сваю дачку на працягу 24 гадоў.