У Баку адбыўся генеральны прагон фіналу Еўрабачання (фота)

25 траўня ў Баку адбылася генеральная рэпетыцыя фіналу песеннага конкурсу “Еўрабачанне-2012”. Падчас яе галасавала прафесійнае журы. Пераможца конкурсу стане вядомы 26 траўня падчас фіналу, калі да галасавання далучацца і тэлегледачы. Падобная схема галасавання – 50/50 – дзейнічала і ў паўфіналах, якія прайшлі 22 і 24 траўня. У выніку ў фінале конкурсу выступяць 26 удзельнікаў. Сярод іх спявачка Сабіна Бабаева з Азербайджану, якая аўтаматычна трапіла ў фінал дзякуючы перамозе суайчыннікаў у мінулым годзе, прадстаўнікі “вялікай пяцёркі”, краіны якіх фінансуюць конкурс і дваццатка выканаўцаў, якія вызначыліся падчас галасавання ў паўфіналах. Прадстаўнікі Беларусі – гурт Litesound у гэтым годзе зноў застаўся за бортам пераможнага карабля, не трапіўшы ў фінал. Браты Каракіны выступалі з песняй "We are the heroes". Замест прывычнай для сябе “нікельбэкаўскай” аранжыроўкі яны выкарысталі прымітыўную мінусоўку характэрную для постсавецкай эстрады пачатку 1990-х. З такім гучаннем хлопцы з гітарамі на заднім плане выглядалі даволі карыкатурна. Невядома, ці паўплывала гэта на выбар журы і гледачоў, але Беларусь зноў не здолела прабіцца ў фінал. Праўда, самі музыкі, праглядзеўшы свой выступ ў паўфінале, прыйшлі да высновы, што выступілі ідэальна.

Брытанец Энгельберт Хампердзінк

 

Украінка Гайтана

 

Народныя артысткі Ўдмуртыі “Бурановские бабушки”

 

Французская спявачка інданезійскага паходжання Ангун

 

Гарачыя мальтыйскія хлопцы

 

Македонка Каліопі

 

Фота: www.telegraph.co.uk ... На галоўным фота - шведская спявачка Лорын