У Баранавічах сталі есці менш якаснай каўбасы

Пра гэта ішла гаворка на паседжанні гарадскога штаба па кантролю за станам спажывецкага рынку. Так, продаж каўбасных вырабаў мясцовай вытворчасці знізіўся ў параўнанні з кастрычнікам на траціну.

Гараджане ў сувязі з чарговым падаражаннем каўбасных вырабаў на 15% адмаўляюцца ад вяндліны, ялавічыны і свініны. Затое раскупляюць ліверку, крывянку, зэльц, сталі больш ужываць гародніны, хлеба і малака.