У Барысаве пачалі прадаваць квіткі на гульні з “Міланам” і “Вікторыяй”

Пасля рэалізацыі адзіночных квіткоў на паядынак БАТЭ — "Барселона" членам клуба і балельшчыкаў і ўладальнікам сезонных абанементаў засталіся квіткі на гульні барысаўчан з наймацнейшымі клубамі Італіі і Чэхіі. Таму было прынята рашэнне, што яны будуць рэалізоўвацца пакетамі на абодва матчы адразу. Кошт у залежнасці ад катэгорыі — 450 тыс., 250 тыс. і 120 тыс.  Спачатку квіткі будуць прадавацца толькі ў Барысаве. А затым, 22 кастрычніка, калі застануцца нераспрададзеныя квіткі, яны будуць перададзеныя ў касы мінскага стадыёна "Дынама", паведамляе БелТА.

Футбалісты БАТЭ 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама" згуляюць з "Міланам" (пачатак гульні ў 20.00), а 23 лістапада (21.00) сустрэнуцца з "Вікторыяй".