У Беларусі пачнуць рабіць айчынны каньяк і кальвадос
Першая пробная партыя беларускага каньяку будзе гатовая ўжо сёлета. Але збольшага замежны каньяк мяркуецца выцясняць кальвадосам айчыннага паходжання.
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Зянон Лоўкіс.
Лоўкіс: "У нас у Беларусі ўжо ёсць вінаграднікі. Закладзеная першая проба вінаградных вінаў. Мы цяпер на айчыннай сыравіне пераходзім на беларускія каньякі, так званыя кальвадосы. З яблыкаў нашых айчынных. Першыя пробы ўжо зробленыя. Будзем пашыраць гэты прадукт. Гэта дапаможа скараціць імпарт каньякоў на нашу тэрыторыю".