У Беларусі створана электронная база дадзеных спаленых у вайну вёсак
База ўключае інфармацыю больш чым пра 5 тысяч населеных пунктаў, алічбаваныя архіўныя дакументы, фатаграфіі, успаміны жыхароў, якія выратаваліся.
Нацыянальны архіў Беларусі і Беларускі фонд міру арганізавалі прэзентацыю электроннай базы дадзеных "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны", паведамляе газета "РЭСПУБЛIКА".
Электронная база неўзабаве з'явіцца на сайце Нацыянальнага архіва Беларусі. Ёю змогуць скарыстацца ўсе зацікаўленыя.