У Беларусі створаць Аб’яднаную малочную кампанію
Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы.
Кампанія будзе створана з прадпрыемстваў Мінскай і Брэсцкай абласцей ужо напрыкацы году. Мяркуецца, што доля дзяржавы ў ёй складзе больш за чвэрць.
Падобныя прадуктовыя аб’яднанні будуць стварацца і ў іншых сферах. На думку міністра, беларускую прадукцыю трэба выводзіць на рынак пад адным брэндам. У ім чыноўнік хоча бачыць усе віды прадуктаў харчавання, паведамляе БелТА.