У Беларусі ўвялі новыя мінімальныя спажывецкія бюджэты
Яны будуць актуальныя ад 1 траўня да 31 ліпеня бягучага году.
Так, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек цяпер складае 524 700 рублёў у разліку на месяц. Асноўную масу гэтага бюджэту сям’я павінна выдаткоўваць на прадукты харчавання — 55,9%, на вопратку, бялізну і абутак — 18,1%, на аплату камунальных паслуг — 9,5%. На мэблю, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 6,7%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 5,%
Мінімальны спажывецкі бюджэт выкарыстоўваецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змянення ўзроўню жыцця насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.