У Беларусі забаранілі прадаваць італьянскія аліўкі "Бія Гаўдыяна"

Забарону на продаж выдала Мінздароўя, інфармуе БЕЛТА. У Беларусі выпадкаў батулізму ад прамысловай прадукцыі не рэгістравалі. Але ад пачатку года гэтае захворванне зафіксавалі ў 19 чалавек. Прычынай заражэння сталі прыгатаваныя ў хатніх умовах марынаваныя грыбы і гуркі, мясныя і рыбныя кансервы, вяндліна і каўбаса.