У брамніка зборнай Беларусі Віталя Коваля пашкоджанае калена

Нагадаем, Коваль атрымаў траўму і вымушаны быў пакінуць пляцоўку ўчора ў канцы другога перыяду матчу чэмпіянату свету па хакеі Беларусь — Францыя. У выніку, яго месца ў браме заняў дэбютант Дзмітрый Мільчакоў (як вядома, Андрэй Мезін са зборнай з'ехаў).

Галоўны трэнер зборнай Кары Хайкіля прызнаўся ў інтэрв'ю "Прессболу", што ў такую складаную сітуацыю з брамнікамі патрапіў упершыню ў сваёй кар'еры.

Фота — daylife.com