У Брэсце двое 19-гадовых хлопцаў скралі нумары з 7 аўтамабіляў
Злодзеяў знайшлі, нумары — не.
Нумарныя знакі былі знятыя перад святамі цягам сутак у розных месцах горада, паведаміла прэсавая служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Агулам страты склалі 490 тысяч рублёў.
У ходзе вышукавых дзеянняў было ўстаноўлена, што крадзеж здзейснілі двое непрацуючых хлопцаў. Справа перададзеная ў абласны Следчы камітэт.