У Брэсце офіс МММ зноў здаюць у арэнду (фота)
Гаспадары памяшкання гарантуюць захаванне дамовы.
На месцы шыльды кансультацыйнага пункта МММ цяпер вісіць аб’ява: “Здаецца ў арэнду”. Па тэлефоне жаночы голас распавядае:
Жанчына: "Фірма ёсць. А здае прыватная асоба. Гарантыі ёсць, тэхнічны пашпарт, усё як мае быць. Шматкроць здавалася ўжо. МММ там было, так".
Кошт арэнды — 12 еўра за квадратны метр у месяц. Перад МММ у гэтым памяшканні была крама будаўнічых матэрыялаў.
Нагадаем, брэсцкі офіс міжнароднай фінансавай піраміды МММ працаваў некалькі дзён у сакавіку і быў зачынены ў выніку спецаперацыі КДБ. Цяпер ідзе следства. Супрацоўнікаў МММ вінавацяць у прадпрымальніцтве без ліцэнзіі.

Так адбывалася адкрыццё брэсцкага офісу МММ 15 сакавіка.