Вайсковая часць у Брэсце шукае камандзіраў узвода праз біржу працы (фота)
Ім абяцаюць аклад каля паўтара мільёна рублёў.
Афіцыйнае беспрацоўе ў Брэсце на 1 студзеня складае 0,66% ад працаздольнага насельніцтва. Тым не менш да гарадскога Цэнтра занятасці шторанку прыходзяць да ста мужчынаў у чаканні выпадковай працы. У Цэнтры кажуць, што гэтыя людзі збольшага не стаяць на ўліку — яны проста непрацуючыя.