У цэнтры Мінску кіроўцы вёдрамі тушылі BMW (відэа)
Здарэнне адбылося ў чацвер на вуліцы Якуба Коласа, недалёка ад яе перакрыжавання з вуліцай Сурганава. Там раптоўна загарэўся аўтамабіль BMW 7-Series.
На відэа відаць, як кіроўцы тушылі ўзгаранне з дапамогай вогнетушыцеляў і вёдраў з вадой. Калі прыехалі выратавальнікі, агня ўжо не было. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі, адзначае сайт onliner.by.