У ДТЗ загінула вядомая расійская актрыса Марына Голуб

Паліцыя паведамляе, што Марына Голуб села ў машыну да нелегальнага таксіста, які раней быў пазбаўлены правоў. На адным са скрыжаванняў у аўтамабіль ўрэзаўся "Кадылак", які ехаў на чырвонае святло. Пазней ён уцёк з месца ДТЗ, паведамляе ВВС. Разам з актрысай загінуў і нелегальны таксоўшчык. Паліцыя дагэтуль не можа высветліць яго асобу. 

Марына Голуб нарадзілася ў 1957 годзе. Скончыла школу-студыю МХАТ. У 1995 годзе ўказам прэзідэнта Расіі Марыне Голуб было прысвоена званне Народнай артысткі Расіі. На тэлебачанні Голуб вяла перадачы "Ранішняя пошта", "Добрай раніцы!" і "Эх, Сямёнаўна!" У апошні час была адной з удзельніц праграмы "Дзяўчаты" на тэлеканале "Расія".