У Дзмітрыя Сычова траўма, на поле зможа выйсці толькі ў траўні
Нападаючы мінскага "Дынама" атрымаў пашкоджанне цягліцы левага сцягна ў матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі з "Нафтанам".
Як паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клуба, на аднаўленне Сычова пасля траўмы спатрэбіцца не менш за тыдзень.
Нагадаем, 29-гадовы нападнік маскоўскага "Лакаматыва", былы гулец нацыянальнай зборнай Расіі, у сакавіку быў аддадзены ў арэнду мінскаму "Дынама" на чатыры месяцы, аднак пакуль нічым асаблівым не адзначыўся. На рахунку Дзмітрыя Сычова толькі адзін гол, забіты ў матчы Кубку Беларусі са СКВІЧом.
У Рунэце шукаюць фота аголеных Герасімені і Сычова
Фота — spurtup.com