У Гомелі адкрылася выстава малюнкаў на аўтамабільным шкле (фота)
Апроч аўтамабільнага шкла, на выставе прадстаўлены канцэптуальны жывапіс і аўтарскі дызайн шкляных бутэлек.
У Гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава Зоі Луцэвіч пад назвай "AUTOPROJECT ZOYA".
На выставе прадстаўлена размаляванае лабавое шкло аўтамабіляў. Малюнкі, на думку мастачкі, адлюстроўваюць рэчаіснасць, якая атачае сучасны навакольны свет і застывае на аўтамабільным шкле.