У Гомелі прадаюць “чарнілы” у бяспечных бутэльках (фота)
Цяпер акрамя звыклай шкляной бутэлькі таннага віна ёмістасцю ў 0,75л. можна набыць і пластыкавую.
У адной з гомельскіх крам таннае віно, якое ў народзе называюць “чарнілам”, прадаюць у пластыкавай бутэльцы. Вырабляе гэты спіртны напой мазырскі камбінат “Этанол”, а прадстаўленыя ў краме “чарнілы” называюцца “Бархат осени” і “Весёлый перезвон”. Асабліва звяртае на сябе ўвагу апошняя назва, калі ўлічваць, што віно прадаецца ў пластыку. Нягледзячы на танную тару, каштуе віно прыблізна на дзьве тысячы больш чым у шкле. Напэўна, гэта пераплата за бяспеку.