У Гомелі прадаюць туалетную паперу ў форме бляшанкі згушчонкі (фота)
Купіць незвычайна аформлены рулон можна на адным з гарадскіх рынкаў.
Як піша "Гомельская праўда", ідэя хутчэй за ўсё належыць украінскаму прадпрыемству "Аметыст" з Чарнігава. Наколькі ахвотна купляюць "згушчонкавую" туалетную паперу, не паведамляецца.