У Гомелі паказалі мультфільм па фальклорных матывах (фота, відэа)

У Гомелі ўсё ж такі адбылася фолкавая вечарына, але ў перанесеным месцы. Як паведамлялася раней, прэзентацыя першага ў гісторыі гораду мультфільму па матывах фальклору Гомельшчыны, павінна была прайсці ў Гомельскім дзяржуніверсітэце, але імпрэзе раптоўна перашкодзіў незапланаваны рамонт.

Краязнаўчай арганізацыі "Талака" ўдалося знайсці іншае памяшканне, каб паказаць мультфільм — плён сваіх этнаграфічных вандровак.