У Горках аднавілі пліту ў памяць Янкі Купалы
Яна пастаўленая на тэрыторыі Батанічнага саду сельскагаспадарчай акадэміі.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", да помніка зробленыя прыступкі, тэрыторыя навокал добраўпарадкаваная.
Нагадаем, што пліту прыбралі з ранейшага месца за акадэмічнай бібліятэкай напярэдадні "Дажынак". Кіраўніцтва Горацкай акадэміі заяўляла, што вымушанае так зрабіць, бо каля помніка пастаянна збіраліся выпівохі. Знос помніка класіку беларускай літаратуры ў Год кнігі і ў год яго 130-гадовага юбілею выклікаў вялікі розгалас.