Помнік Купалу ў Горках знялі з-за п'яніцаў
Памятная пліта ў гонар Янкі Купалы стаяла за акадэмічнай бібліятэкай. Аднак у 130-годдзе паэта і ў афіцыйна абвешчаны Год кнігі яна знікла.
Прарэктар па навучальна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Горацкай акадэміі Аляксандр Салянік кажа, што пліта стаяла ў нязручным месцы. Па яго словах, якія перадае газета "Узгорак", каля пліты збіраліся выпівохі і нават зладзілі там імправізаваную прыбіральню. Часта помнік проста выварочвалі з зямлі.
Там у пліту прыбралі. А замест яе на бібліятэцы акадэміі павесілі памятную шыльду. Куды падзець памятную пліту, кіраўніцтва акадэміі пакуль не вырашыла.
Фота — horki.info