У Гродне дапыталі фотакарэспандэнта “Глоса з-над Нёмна"

Як паведаміў Еўрарадыё Дмухоўскі, пытанні былі стандартныя: як трапіў ў Мінск 19 снежня? Адкуль даведаўся пра несанкцыянаваны мітынг? Хто кіраваў акцыяй на плошчы Незалежнасці?

Сёння Эдварду Дмухоўскаму патэлефанавалі з абласнога ўпраўлення КДБ і запрасілі на размову. Па словах актывіста, ён палічыў бессэнсоўным хавацца ад супрацоўнікаў дзяржбяспекі і чакаць позвы ды сам пайшоў у КДБ.

Таксама сёння ў якасці сведкі дапыталі фотакарэспандэнта газеты Саюза палякаў “Глос з-над Немна” Аляксея Салея.

Паводле сябра СПБ Анджэя Пачобута, на допыт не пусцілі адваката Салея. Супрацоўнікаў КДБ цікавіла, ці чуў той заклікі лідэраў апазіцыі парушаць заканадаўства і ўдзельнічаць у масавых беспарадках.