У "індэксе няшчасця" Беларусь увайшла ў дзясятку самых няшчасных

"Індэкс няшчасця" Беларусі складае 53.4%. Для параўнання: "Індэкс няшчасця" Зімбабвэ (першай краіны ў спісе) складае 100,6%, індэкс Косава (9-й краіны) — 53,6%. Дарэчы, Грэцыя не ўвайшла ў гэтым спісе нават у першыя 50 краінаў.

"Індэкс няшчасця" прапанаваў эканаміст Артур Оркум. Ён грунтуецца на ўзроўні беспрацоўя ды тэмпах інфляцыі ў той ці іншай краіне. Вынікі за 2011 год публікуе амерыканскае выданне "Business Insider". У спіс увайшлі 197 краін і тэрыторый.

Праўда, выданне адзначае, што "Індэкс няшчасця" грунтуецца на звестках штогадовага даведніка ЦРУ — CIA World Factbook. Гэты даведнік ацэньвае паказчыкі краін і тэрыторый, якія не маюць надзейных мясцовых органаў справаздачнасці. Гэта можна заўважыць па тым, што для Беларусі падаецца лічба афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных — 1%.

Фота — good-luxury.com