У КДБ і МЗС абвяргаюць звесткі аб прылёце Кадафі ў Мінск

Як паведаміў "Беларускі партызан", 26 верасня ў Мінск з Лівіі прыбыў ваенны самалёт. На яго борце было каля 15 чалавек. Паведамлялася, нібыта самалёт сустракалі дыпламаты, а арганізацыяй прыёму рэйса з Лівіі займаўся КДБ. "Беларускі партызан" адзначае, што сярод супрацоўнікаў мінскага нацыянальнага аэрапорта папаўзлі чуткі, быццам у самалёце прыбыў сам Кадафі і яго блізкія.

У МЗС карэспандэнтам interfax.by сказалі, што такую інфармацыю можна назваць толькі трызненнем.