У Херсонскай вобласці зноў аварыя з беларускім аўтобусам
Увечары 29 ліпеня аўтобус з 40 грамадзянамі Беларусі сутыкнуўся з двума легкавікамі.
У выніку аварыі пацярпелі чацвёра пасажыраў аднаго з легкавых аўтамабіляў, паведамляе donbass.ua. Пацярпелых сярод беларусаў няма.
Папярэдняя аварыя з беларускім турыстычным аўтобусам адбылася 21 ліпеня, і таксама ў Херсонскай вобласці Украіны. У выніку ДТЗ пацярпелі 32 грамадзяна Беларусі. Ніхто не загінуў.