У Кобрыне п'яны падлетак "уляцеў" у краму на бацькоўскай машыне (фота)
Аварыя адбылаcя ўначы на 16 жніўня.
Як паведамляе сайт tomin.by, 16-гадовы мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем аўтамабілем "Форд Эскорт". Аўтамабіль урэзаўся ў гандлёвы павільён "Гурман". Кіроўца і 15-гадовы пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.
Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек узяў аўтамабіль без дазволу бацькоў і быў нецвярозы.


Фотa — gaibrest.by