У лунінецкай аўташколе скралі металічную эстакаду
Страты склалі больш за сем з паловай мільёнаў рублёў.
Міліцыянты высветлілі, што крадзёж абсталявання з тэрыторыі аўтадрома здзейсніў 26-гадовы жыхар Лунінца. Верагодна, ён хацеў здаць сваю "здабычу" на металалом.