У Магілёве з’явіліся "жаночыя" таксоўкі
Новае таксі “Катрын” займаецца перавозкай выключна жанчын і дзяцей. За рулём у таксоўках – жанчыны. Мужчыны могуць праехаць выключна ў кампаніі з жанчынамі.
На цяперашні час тут працуе восем машын, дзве знаходзяцца ў працэсе афармлення.
Дырэктар фірма Таццяна Паласухіна паведаміла сайту gorad.by, што па працу ў таксі можа звяртацца любая жанчына са сваім уласным аўто. Стаж кіравання не мае значэнне – абы жанчыны былі ўпэўненымі кіроўцамі.
Сярод паслуг, якія прапануе таксі – “аўта-няня” для перавозкі дзяцей без суправаджэння дарослых, “шопінг” – паездка па крамах, “Буслік” – забраць маці з дзіцем з радзільні, “кур’ер” – дастаўка кветак і падарункаў, “сюрпрыз для любімай” – дастаўка маладога чалавека з кветкамі і падарункамі да жанчыны ды іншыя не менш цікавыя паслугі.