У Магілёўскага валютчыка канфіскавалі 30 тысяч долараў
Ён цягам 2010 года займаўся скупкай, продажам, а таксама абменам замежнай валюты і атрымаў ад гэтай дзейнасці прыбытак у памеры 76 мільёнаў рублёў.
У Магілёве ўзбуджана крымінальная справа па артукуле 233 Крымінальнага Кодэкса РБ у дачыненні да 46-гадовага валютчыка.
Падчас кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што ён цягам 2010года займаўся скупкай, продажам, а таксама абменам замежнай валюты і атрымаў ад гэтай дзейнасці прыбытак у памеры 76 мільёнаў рублёў.
Валютчык аказваў паслугі не толькі выпадковым грамадзянам, а і пастаянным кліентам – індывідуальным прадпрымальнікам і прадстаўнікам камерцыйных структур. Пры затрыманні ў яго было канфіскавана 30 тысяч долараў, паведамляе магілёўскі аблвыканкам.