У Магілёве продаж “чарніла” знізіўся на 9%
Гэта вынік таго, што аблвыканкам абмежаваў продаж пладова-ягаднага віна ў вобласці.
Нагадаем, што згодна з распараджэннем кіраўніка вобласці з 18 вечара па 10 гадзін раніцы віно прадаваць забаронена. У канцы верасня абмежаванне было ўведзенае і на абедзены час — з 12-00 па 14-00.
У Магілёўскім гарвыканкаме кажуць, што за сем месяцаў гэтага года колькасць памерлых ад атручвання алкаголем знізілася на 48,9% — з 45 да 23 чалавек, паведамляе сайт магілёўскага аблвыканкама.
Нагадаем, што абмежаванне на продаж пладова-ягаднага віна было ўведзена з ініцыятывы кіраўніка аблвыканкаму Пятра Рудніка сёлета ў канцы чэрвеня.