У Магілёве заклік заплаціць за "камуналку" змясцілі на "чарніле"

Пра такі арыгінальны зварот да неплацельшчыкаў камунальных плацяжоў паведамляе сайт Магілёўскага аблвыканкама. На пляшках — налепкі з надпісам: “Выйсце ёсць заўсёды! Аплачвай камунальныя плацяжы своечасова!”


Ініцыятарам такой нестандартнай меры сталі Магілёўскі Цэнтр інфармацыйных сістэм і прадпрыемства “Магілёўскі аблхарчпрам”. Такім чынам ініцыятары акцыі мяркуюць звярнуцца да пэўнай мэтавай аўдыторыі — тых людзей, якія не могуць набыць сабе дарагія спіртныя напоі. Некаторыя з іх доўгі час не аплачваюць камунальныя паслугі.