У Магілёве “фацінскі маньяк” прызнаўся ў трэцім забойстве
Сваю трэцюю ахвяру ён задушыў і закапаў на сваім гародзе.
Міліцыянты выехалі на пазначанае месца і знайшлі чалавечыя парэшткі. На ўжо асуджанага пачалі новую крымінальную справу, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
Нагадаем, што ў сакавіку 2010 года ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве былі знойдзеныя расчлянёныя целы дзвюх жанчын. Ужо 14 красавіка быў арыштаваны 39-гадовы Мікалай Цімашэнка, які прызнаў сваю віну. Прычынай забойства стала побытавая спрэчка. Мужчыну асудзілі на пажыццёвае зняволенне.
Фота — 222.by