У Маларыцкім раёне затрымалі груз цыгарэтаў на 315 мільёнаў рублёў
Амаль 100 тысяч кантрабандных пачкаў перавозілі ўкраінец і беларус.
Жыхар горада Ратна вёз 47 тысяч 500 пачкаў, жыхар Маларытчыны — 65 500 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. На тавар не было належных дакументаў. Брэсцкая ДАІ затрымала аўтамабілі, вядзецца праверка.
Фота — obzormd.com