У Маскоўскім гарсудзе разглядаюць касацыю на прысуд Pussy Riot
Каля будынка суда ўзмоцненыя меры бяспекі.
Як інфармуе ВВС, тэрыторыю каля суда патрулююць некалькі супрацоўнікаў паліцыі. Насупраць будынка прыпаркаваныя таксама некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў і адзін аўтобус. На прылеглых да будынка суда вуліцах таксама дзяжураць супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Каля суда была разагнаная акцыя ў падтрымку гурта. Падтрымаць Pussy Riot іх прыхільнікі прыйшлі з гумовымі сэкс-лялькамі, на якіх былі напісаныя імёны асуджаных дзяўчат.
На сайце суда мае ісці жывая відэатрансляцыя з працэсу. Нагадаем, што ў панядзелак разглядаецца скарга на прысуд удзельніцам панк-гурта Pussy Riot. Усіх трох дзяўчат асудзілі на два гады зняволення.
Фота — 1tv.ru