У Мазыры прайшла акцыя ў памяць аб самаспаленні мясцовых яўрэяў
Мясцовы райвыканкам забараніў мітынг з гэтай нагоды.
Таму прадстаўнікі дэмакратычных сілаў маўчаннем ушанавалі памяць яўрэяў, якія 31 жніўня 1941 года здзейснілі акт самаспалення. Да месца самаспалення прыйшлі актывісты праваабарончага цэнтра “Вясна”, руху “За свабоду”, Таварыства аховы помнікаў. Па традыцыі ўдзельнікі акцыі паклалі да памятнага знаку невялічкія каменчыкі. Мітынг замаўляўся на 31 жніўня. Аднак мясцовы райвыканкам не дазволіў яго, параіўшы перанесці на 29 студзеня, калі адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, паведамляе “Радыё Свабода”.