У мінскім гандлёвым каледжы шукалі бомбу, эвакуявалі 450 чалавек
Здарэнне адбылося ў панядзелак на Партызанскім праспекце ў сталіцы.
Невядомы паведаміў па тэлефоне, што ў каледжы знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Пасля эвакуацыі людзей сапёры агледзелі будынак, але нічога не знайшлі. Цяпер праваахоўнікі шукаюць тэлефоннага "тэрарыста", інфармуе БелаПАН.
Фота — mtk-bks.by