У Мінску на працы злавілі п'яных муляроў і дарожных рабочых

Мабільныя групы спаткалі дваіх парушальнікаў на адной з будоўляў сталіцы, муляры былі п'яныя ў працоўны час. Яшчэ двое нецвярозых рабочых працавалі ў дарожнай арганізацыі. Яны звольненыя, а іх кіраўнікі атрымалі строгія вымовы.

Агенцтва "Минск-новости" паведамляе, што за час правядзення акцыі "Не п'янству на вытворчасці!" было прапанавана прайсці медычнае асведчанне на прадмет ужывання алкаголю 930 супрацоўнікам прадпрыемстваў, якія працуюць на будоўлях.

Фота — bymedia.net