У Мінску пакажуць Стыга Ларсана з беларускімі субтытрамі

Прагледзець фільм можна будзе ў сталічнай кнігарні “Логвінаў”. Паказ фільму — гэта спосаб прадставіць раман Стыга Ларсана з нагоды месяца шведскай літаратуры, кажа арт-дырэктар кнігарні “Логвінаў” Павел Касцюкевіч:

"Месяц шведскай літаратуры праводзіцца, каб усебакова паказаць шведскую літаратуру. І дарослую літаратуру, і дзіцячую... Тут мы вырашылі пайсці наадварот: паказаць экранізацыю Стыга Ларсана. А можа людзі звернуцца і да ўсёй трылогіі. Мы хацелі паказаць, што цікавіць людзей у апошні час. Дэтэктыў — заўсёды цікавіў. Ёсць што паказаць як аматарам шведскай мовы (фільм будзе паказвацца па-шведску), так і проста аматарам дэтэктыву, таму і зрабілі беларускія субтытры".