У Мінску прайшла дабрачынная акцыя “Чырвоная сукенка”
Беларускія бізнэс-лэдзі прадэфілявалі ў чырвоных сукенках, каб сабраць грошы на аперацыі для дзяцей.
Гэтае мерапрыемства, галоўнай мэтай якога з'яўляецца прыцягненне грамадскай ўвагі да праблем сардэчна-сасудзістых захворванняў, штогод праходзіць ў многіх краінах. Пачатак быў пакладзены паказам The Heart Truth Red Dress Collection (Праўда сэрца. Калекцыя чырвоных сукенак) у Нью-Ёрку ў 2002 годзе.
З тых часоў кожны год зоркі подыума, эстрады, спорту, шоў-бізнэсу, кіно і тэлебачання дэманструюць чырвоныя сукенкі ад-куцюр, а сабраныя на гэтых паказах сродкі накіроўваюць на лячэнне дзяцей, якія пакутуюць хваробамі сэрца. У Беларусі акцыя праходзіла ў другі раз, паведамляе “Ежедневник”.