У Мінску п'яны маладзён ператварыў тры машыны ў груду металу (фота)

Як паведамляе auto.onliner.by, каля 4 гадзін раніцы кіроўца Volvo ХC90 пратараніў тры легкавыя аўтамабілі, прыпаркаваныя збоку праезнай часткі. Citroen ZX, Volkswagen Passat і Volvo S60 вельмі моцна пашкоджаныя. Прычым пазадарожнік апынуўся перавернутым дагары коламі.

За рулём Volvo ХC90 знаходзіўся 21-гадовы малады чалавек без правоў кіроўцы. Машына, як выявілася, належыць яго маці, а сам юнак ніколі нават не атрымліваў правы. Даішнікі кажуць, што ўначы хлопец з прыяцелем выпівалі проста ў двары, а потым вырашылі пракаціцца. У крыві кіроўцы было 1,23 праміле алкаголю. Самі вінаваўцы аварыі атрымалі нязначныя траўмы.

Маці кіроўцы кажа, што аўтамабіль ёй падараваў брат з Расіі. Сама сям'я дарагі аўтамабіль за 48 тысяч долараў не можа сабе дазволіць.

Фота: auto.onliner.by