У Мінску ў сямі мужчын і трох жанчын выявілі ВІЧ-інфекцыю

Дамінуючым быў гетэрасэксуальны шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі (7 чалавек). У выніку ін'екцыйнага ўжывання наркатычных рэчываў інфікаваныя ВІЧ 3 чалавекі. Прычым у пяці выпадках ВІЧ-інфекцыя выяўленая ў людзей, якім 40 гадоў і больш.

На 1 лютага агульная колькасць зарэгістраваных у сталіцы выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 2043. Большасць з іх — мужчыны (64,5%), інфармуе БЕЛТА.