У Мінску згадаюць ідэолага беларускага антынацысцкага супраціву

Яна прымеркаваная да 70-х угодкаў забойства нацыстамі ў Трасцянцы пад Мінскам ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

Канферэнцыя адбудзецца ў сталічнай сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 12-й гадзіне. У ёй возьмуць удзел вядомыя навукоўцы, грамадскія і культурніцкія дзеячы.

Адзначым, што Вінцэнт Гадлеўскі (1888 — 1942) — каталіцкі святар, палітычны і грамадскі дзеяч. У 1918 годзе — сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Падчас Другой сусветнай вайны быў арганізатарам і ідэолагам беларускага нацыянальнага антынацысцкага супраціву. Арыштаваны і расстраляны СД. У цяперашняй Беларусі роля Вінцэнта Гадлеўскага ў арганізацыі барацьбы супраць нямецкіх акупантаў дагэтуль не прызнаная, яго памяць належным чынам не ўшанаваная.

Фота — bchd.info