У Мінспорту пакуль няма афіцыйнай інфармацыі ў справе Астапчук
Там чакаюць вяртання з Лондана міністра спорту Алега Качана. Ён мусіць прыляцець у Мінск сёння ў складзе беларускай дэлегацыі.
"У міністэрстве пакуль што няма афіцыйнай інфармацыі па дадзеным факце... Магчыма, такой інфармацыяй валодае кіраўніцтва Мінспорту", — заявілі ў міністэрстве агенцтву "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў медаль у беларускай штурхальницы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік.
Як паведамляе МАК, штурхальніца ядра здала аналізы 5 жніўня, напярэдадні спаборніцтваў. Цяпер спартоўка выкрасленая са спісу ўдзельніц Алімпіяды. У яе забяруць медаль і алімпійскі дыплом.
Фота — daylife.com