У новы ўрад Францыі ўвайшла роўная колькасць мужчын і жанчын

У яго ўвайшлі калегі-дэпутаты Аланда, актывісты выбарчай кампаніі і старыя сябры, паведамляе РІА "Новости". Эксперты ўжо называюць гэты ўрад, які ачоліў прэм'ер Жан-Марк Эро, пераходным.

Сёння пройдзе яго першае паседжанне. Як адзначае БЕЛТА, новы ўрад стаў першым у Францыі з роўнай колькасцю мужчын і жанчын на міністэрскіх пасадах.

Фота — Reuters