У Паставах 11-гадовая дзяўчынка забіла сяброўку-сабутэльніцу

Было дрэннае надвор’е, дзяўчынкі сядзелі дома і папрасілі незнаёмага мужчыну набыць ім 2 бутэлькі піва “Крыніца моцнае” па 1,5 літра. Пад час такога застолля паміж падлеткамі пачалася сварка. Малодшая ўдарыла нажом старэйшую. Пасля гэтага яна нанесла пацярпелай яшчэ некалькі ўдараў, пакуль тая не страціла прытомнасць.

Усвядоміўшы тое, што яна нарабіла, 11-гадовая дзяўчынка стаць клікаць на дапамогу. Але перадухіліць трагедыю не ўдалося: пацярпелая памёрла ў рэанімацыі.

Абедзве школьніцы гадаваліся ў нядобранадзейных сем’ях, паведамляе сайт westki.info