У Першамайскім судзе затрымалі Таццяну Бублікаву
Журналістку абвінавацілі ў непавазе да суда.
Бублікава прысутнічала на судзе, адным з бакоў якога выступала Белтэлерадыёкампанія. Дзяўчына гучна выказала сваё абурэнне на адрас БТ і выйшла з залы суда. Суддзя вырашыла яе пакараць за непавагу.
Журналістку адвезлі ў Першамайскі РАУС, дзе будзе вырашацца пытанне аб яе пакаранні. Згодна з заканадаўствам, карай за непавагу да суда можна быць штраф ці суткі адміністрацыйнага арышту.